ECHOES абвяшчае конкурс Eco-Soundscapes для музыкаў з Еўропы з тэмай экалогіі гукавых ландшафтаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Eco-Soundscapes — конкурс для музыкаў ад ECHOES

→ ECHOES — European Concert Halls Offering Eco-Solutions запрашае музыкаў з Еўропы на працэс сумеснага стварэння, прысвечаны экалогіі гукавых ландшафтаў, устойлівасці і экалагічнаму слуханню. Будуць адабраныя 5 аўтараў/-к, якія разам створаць Eco-Soundscapes Album, паўдзельнічаюць у рэзідэнцыі ў Румыніі і міжнародным туры ў 2027.

◉ Для каго: #музыкі, #кампазітары/-кі, #саўнд_мастакі/-чкі з краін-удзельніц Creative Europe, якія працуюць з гукам, музыкай, палявымі запісамі, экалогіяй, устойлівасцю і міждысцыплінарнымі практыкамі.
Што можна прапанаваць:
• Ідэю арыгінальнай кампазіцыі, звязаную з тэмамі ECHOES
• Працу з прыроднымі, гарадскімі або змешанымі гукавымі асяроддзямі
• Палявыя запісы як асноўны матэрыял, апрацаваны электронны матэрыял або дадатак да інструментаў, голасу ці лічбавых медыя
• Даследаванне гукаў лясоў, рэк, ветру, жывёльнага свету, сельскіх ландшафтаў, гарадскіх прастораў або чалавечай прысутнасці ў асяроддзі.

Прапануецца:
• Ганарар 1000 EUR
• Пакрыццё ўсіх выдаткаў на мабільнасць: дарога, пражыванне і звязаныя выдаткі
• Пакрыццё выдаткаў на запіс
• Удзел у рэзідэнцыі ў Румыніі
• Удзел у міжнародным туры ў 2027 годзе
• Прасоўванне праз digital platform ECHOES Live
• Міжнародная дыстрыбуцыя альбома
• Супольнае прадзюсаванне работ з выразнымі дамоўленасцямі пра аўтарства і правы.

Ддл: 31 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!