Беларусы ва Украіне просяць паведамляць пра праблемы з легалізацыяй і дакументамі

Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)

Беларусы, якія пражываюць ва Украіне!

Звяртаемся да грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з праблемамі легальнага знаходжання ва Украіне. У першую чаргу гэта датычыцца:

— асоб з пратэрмінаваным нацыянальным пашпартам;
— тых, хто не можа атрымаць або аднавіць неабходныя дакументы, бо іх выдача магчымая толькі на тэрыторыі Беларусі;
— усіх, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі ў пытаннях легалізацыі свайго статусу ва Украіне.

Просім вас паведамляць пра свае выпадкі і праблемы. Гэта неабходна для таго, каб паказаць сістэмны характар праблемы і пацвердзіць, што яна закранае значную колькасць людзей.

Інфармацыю і апісанне вашых кейсаў просім дасылаць на адрас:
[email protected]

У цяперашні час вядзецца праца разам з народнымі дэпутатамі Украіны і Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны (ДМС) над распрацоўкай механізмаў унясення адпаведных заканадаўчых змяненняў. Прадстаўнікі ДМС папрасілі сабраць і перадаць канкрэтныя даныя пра колькасць людзей, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта.

Таксама ў канцы чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Экспертнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, дзе гэтыя пытанні могуць быць агучаныя і разгледжаныя.

Асобная просьба:
калі вы лічыце, што сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека, накіроўвайце афіцыйныя звароты да Упаўнаважанага па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца:
https://ombudsman.gov.ua

Пасля адпраўкі просім дасылаць нам скрыншот звароту:
— каб была афіцыйная фіксацыя праблемы;
— каб можна было адсочваць разгляд;
— каб сумесна спрыяць вырашэнню сітуацыі.

Разам мы зможам дакладна сфармуляваць праблему і дамагчыся яе сістэмнага вырашэння. Дзякуем за ўдзел і давер.

Уповноважений Верховної Ради України з прав людини – Головна