Гранты на культурніцкія праекты ў праграме European Capital of Culture 2028 у Чэхіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Гранты на культурніцкія праекты ў праграме European Capital of Culture 2028 — (Perma)culture Open Call 2026 | #Чэхія

→ České Budějovice 2028 запрашае культурніцкія арганізацыі з усяго свету далучыцца да афіцыйнай праграмы European Capital of Culture 2028 з праектамі, заснаванымі на прынцыпах (perma)culture.
Прыярытэтныя напрамкі:
• Сучаснае мастацтва і інсталяцыі
• Фатаграфія
• Аўдыёвізуальныя і digital-праекты (VR/AR, immersive)
• Архітэктура, дызайн, мода
• Музыка, саўнд-ар.

◉ Для каго: культурніцкія арганізацыі (#НДА, інстытуцыі, універсітэты і інш.) з Чэхіі, ЕС і іншых краін. Індывідуальна падавацца нельга (але можна ўдзельнічаць у камандзе).
Умовы:
• Неабходны мінімум адзін міжнародны партнёр
• Калі вы не з рэгіёна — патрэбен лакальны партнёр
• Толькі 1 праект ад арганізацыі.

Прапануецца:
• Фінансаванне праектаў:
– малыя: да 1 500 000 CZK (≈ 60 000 EUR; да 70% бюджэту)
– вялікія: да 4 000 000 CZK (≈ 160 000 EUR; да 50% бюджэту)
• Падтрымка ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта
• Удзел у міжнароднай праграме European Capital of Culture.

Ддл: 10 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!