Мікалай Віткоўскі з Нароўлі асуджаны на 10 гадоў за «здраду дзяржаве» ў Беларусі

Партыя Народная Грамада

Стала вядома пра прысуд грамадскаму актывісту з Нароўлі, сябру партыі «Народная Грамада» Мікалаю Віткоўскаму. Улады абвясцілі яго «здраднікам дзяржавы» і прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі.

Суд над сябрам партыі «Народная Грамада», ліквідаванай рэжымам, праходзіў у закрытым парадку ў Магілёўскім абласным судзе. Як і ў многіх палітычных справах у сучаснай Беларусі, грамадскасць не ведае ані дэталяў абвінавачання, ані таго, што насамрэч стала падставай для жорсткага прысуду.

Мікола Віткоўскі знік восенню мінулага года са свайго дому ў Нароўлі. Доўгі час пра яго лёс нічога не было вядома, і толькі пазней высветлілася, што ён знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4. У снежні 2025 года праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Сёння ў Беларусі «здрадай дзяржаве» могуць назваць любую нязгоду з рэжымам, грамадзянскую пазіцыю або ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці. За кратамі апынаюцца людзі, якія проста хацелі іншай Беларусі — свабоднай, справядлівай і без страху.