Мастацка-навуковая рэзідэнцыя — Cavendish Arts Science Fellowship 2026-2027 | #Вялікабрытанія→ Caven…

Мастацка-навуковая рэзідэнцыя — Cavendish Arts Science Fellowship 2026-2027 | #Вялікабрытанія

→ Cavendish Arts Science (University of Cambridge) у партнёрстве з Girton College прымае заяўкі на міждысцыплінарную рэзідэнцыю, дзе можна будзе працаваць разам з навукоўцамі.
Рэзідэнцыя накіраваная на эксперымент, міждысцыплінарнасць і пераасэнсаванне межаў паміж мастацтвам і навукай.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі з усяго свету (без абмежаванняў па медыя і тэме). Асабліва вітаюцца тыя, хто раней не працаваў з навукай.
◉ Калі: кастрычнік 2026 – кастрычнік 2027 (рэзідэнцыя ў Кембрыджы ад 6 месяцаў да 1 года, гнуткія даты).

Прапануецца:
• Стыпендыя 10 000 GBP (≈ 11 700 EUR)
• Бюджэт на праект 10 000 GBP (≈ 11 700 EUR)
• Дарожныя выдаткі да 3 000 GBP (≈ 3 500 EUR)
• Бясплатнае пражыванне ў Girton College
• Харчаванне падчас рэзідэнцыі
• Доступ да навуковай супольнасці і супрацоўніцтва з даследчыц/камі.

Ддл: 16 траўня, 11:00 (BST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!