FORT RETREAT TENERIFEДзень 22Учора адна з удзельніц рэтрыту адправілася на невялікі шпацыр у ваколіц…
23.04.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 22
Учора адна з удзельніц рэтрыту адправілася на невялікі шпацыр у ваколіцах вілы FORT — і мы хочам падзяліцца гэтым днём яе вачыма:
«Гэта месца знаходзіцца літаральна пад нашай вілай. З вокнаў адкрываецца від на акіян і берагавую лінію — і было проста немагчыма не спусціцца туды, куды глядзіш кожны дзень.
Доўга здавалася, што гэта «недзе там» — хаця на самой справе ўсё зусім побач. Амаль у двары
На карце — назіральныя пляцоўкі, невялікі пляж, сцежкі. Але ўжо на месцы становіцца зразумела: схіл, на якім стаіць віла, — гэта рэзкі абрыў. Унізе — вузкая паласа чорнага пяску і магутныя скалы , якія амаль вертыкальна сыходзяць у ваду.
Мы спусціліся ў невялікае паселішча з прыгожымі віламі і акуратнымі лесвіцамі, што вядуць уніз
Гэта было неверагодна прыгожа: геаметрыя лесвічных пралётаў, вялікія кветкі , як у батанічным садзе, і бірюзовы акіян з белай «бахромай» хваль
Асаблівае адчуванне стварае кантраст — амаль вертыкальныя горы і гарызанталь акіяна.
Сам спуск па лесвіцы — як маленькая медытацыя Павольна, спыняючыся, каб паглядзець і зрабіць фота , можна прайсці гэты шлях з сапраўдным задавальненнем.
Дарэчы, у пачатку шпацыра дзяўчаты былі эмацыйна напружаныя. А вярталіся ўжо зусім іншымі — спакойнымі, расслабленымі
Яны дзякавалі за гэты маршрут — а мне было цёпла ад таго, што ім добра »
P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду
Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:
https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners
#fortretreattenerife