Рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак і куратараў/-к — AiR 351 Grants 2026 | #Партугалія → AiR 351 запрашае на 3-месячную рэзідэнцыю ў Кашкайшы (рэгіён Лісабона). ◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі і #куратары/-кі, якія не жывуць у Партугаліі. ◉ Калі: 3 месяцы ў 2026 (канкрэтныя даты вызначаюцца індывідуальна).
Прапануецца: • 1500 EUR / месяц (3 месяцы) • 500 EUR на дарогу • Індывідуальная студыя • Куратарская і тэхнічная падтрымка • Доступ да партнёрскай сеткі (музеі, школы, калекцыі) • Studio visits, open studio і публічныя прэзентацыі • Удзел у лакальнай мастацкай сцэне.