Беларускія словы здаўна траплялі ў суседзкія мовы — як kryžius (крыж) у літоўскую, hodować (гадаваць) у польскую, бадьорий (бадзёры) ва ўкраінскую, יושקע/juške (юшка) у ідыш, халява ў расейскую… А ці стала якое-небудзь беларускае слова міжнародным? Спрабуем шукаць — і знаходзім.