→ Сетка беларускіх кінематаграфістаў BFN запрашае на анлайн-эфір BFN:Live, дзе ўдзельнікі/-цы падзеляцца інсайтамі з Barcamp+ і абмяркуюць, што насамрэч застаецца пасля такіх падзей — ад кантактаў да ідэй і практычных вынікаў.
◉ Калі: 1 красавіка, 20:00 (CET). ◉ Для каго: #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі, #прадзюсары/-кі і ўсе, хто працуе з кіно і цікавіцца networking.
У эфіры: • Андрэй Кашперскі — рэжысёр, сцэнарыст, шоуранер • Ліза Чэрнік — рэжысёрка, сузаснавальніца відэапрадакшна sortofcinema • Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца эфіраў BFN:Live.