Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027 | Паўднёвая Карэя (Сувон і Сеул)→ ASSITEJ International аб…

Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027 | Паўднёвая Карэя (Сувон і Сеул)

→ ASSITEJ International абвясціў набор спектакляў для 22-га Сусветнага кангрэса ASSITEJ Brave Futures, які пройдзе 22 ліпеня – 1 жніўня 2027 у Сувоне і Сеуле. Запрашаюцца пастаноўкі для, з і ад дзяцей і маладых людзей ва ўсіх жанрах сцэнічных мастацтваў.
Спектаклі, створаныя да 2020, не прымаюцца.

◉ Для каго: тэатральныя кампаніі, калектывы і незалежныя #творцы, якія працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў для дзяцей і моладзі. Магчымы ўдзел спектакляў з дзецьмі і маладымі людзьмі як выканаўцамі або суаўтар(к)амі.
Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы ASSITEJ Artistic Gathering 2025 і World Congress 2024 (з абмежаванымі выключэннямі).

Фокус праграмы:
• Галасы дзяцей і іх удзел
• Смелыя, эксперыментальныя фарматы і новыя мастацкія мовы
• Азіяцкія перспектывы, дыялог традыцыі і інавацыі
• Інклюзіўныя практыкі.

Прапануецца:
• Ганарар (вызначаецца пасля адбору)
• Пражыванне, харчаванне, лакальны транспарт
• Рэгістрацыя на ўсе падзеі кангрэса
• Плануецца падтрымка міжнародных паездак для ўдзельнікаў/-ц з краін з ніжэйшым узроўнем даходу.

Ддл: 1 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!