25 сакавіка беларусы Вільні адсвяткавалі Дзень Волі. Пачаўся ён з завязання бел-чырвона-белых стужа…

25 сакавіка беларусы Вільні адсвяткавалі Дзень Волі. Пачаўся ён з завязання бел-чырвона-белых стужак на беларускай рабінавай алеі каля Сейма Літвы, працягнуўся акцыяй на Лукішскай плошчы, а скончыўся мітынгам каля амбасады Беларусі і канцэртам гурта “Дай дарогу!”.

Паводле ўдзельнікаў акцыі да Дня Волі, нягледзячы на запужванне беларусаў уладамі Беларусі крымінальнымі справамі ды іншым, гэта іх не спужала.

Падчас Дня Волі выступілі дэпутаты Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс, Русланас Баранавас, Томас Тамілінас, якія ўваходзяць у групу “За дэмакратычную Беларусь”. Дарэчы, прамова апошняга была па-беларуску.

Але самым моцным і яскравым быў выступ беларускага палітыка Паўла Севярынца, у якой ён нагадаў пра падзенне дыктатарскіх рэжымаў і абнадзеіў беларусаў.

Таксама з Днём Волі беларусаў Вільні ў запісы павіншавалі Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская.