XR-#рэзідэнцыя The Reciprocal Trap у межах RiT 2 – Unwritten Worlds ад V2_ x Realities in Transition…

XR-#рэзідэнцыя The Reciprocal Trap у межах RiT 2 – Unwritten Worlds ад V2_ x Realities in Transition | #Ратэрдам, #Нідэрланды + #анлайн

→ 6-месячная калектыўная XR-рэзідэнцыя для 3 мастакоў/-чак, якія разам з creative technologist будуць ствараць адну супольную працу на скрыжаванні XR, AI, simulation і generative environments.
Тэма The Reciprocal Trap: даследаванне таго, як у эпоху agentic AI XR ператвараецца з прасторы пагружэння ў сістэму збору дадзеных, дзе ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем адначасова становіцца і матэрыялам для навучання машыны.

◉ Для каго: пастаянныя рэзідэнты/-кі краін ЕС або краін, асацыяваных з Creative Europe; трэба быць гатовым/-ай працаваць і падарожнічаць па Еўропе і мець магчымасць выстаўляць інвойсы.
• Можна падавацца і без глыбокай тэхнічнай падрыхтоўкі, але важна паказаць свой узровень знаёмства з тэхналагічнымі інструментамі.
• Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы, якія ўжо атрымлівалі грант у RiT1, а таксама асобы, звязаныя з партнёрамі кансорцыума.

Фармат рэзідэнцыі:
• Анлайн: чэрвень – ліпень 2026
• Афлайн у V2_, #Ратэрдам: жнівень – верасень 2026
• Анлайн: кастрычнік – лістапад 2026
• Фінальная прэзентацыя: люты 2027, V2_, #Ратэрдам.

Прапануецца:
• Грант 15.000 EUR, які ўключае ганарар, дарогу, пражыванне, выдаткі на знаходжанне падчас рэзідэнцыі
• 6-месячная гібрыдная рэзідэнцыя
• 2 месяцы афлайн у Ратэрдаме
• Test Lab — публічны паказ працы ў працэсе
• Production budget да 5000 EUR на калектыўны праект
• Ментарская праграма па XR, этыцы, інклюзіі, даступнасці, дыстрыбуцыі і business models
• Падтрымка далейшага распаўсюду працы пасля рэзідэнцыі.

Ддл: 29 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!