12 сакавіка – дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з …
12.03.2026Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

12 сакавіка – дзень памяці Яна Баршчэўскага, беларускага і польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
Ян Баршчэўскі (1794-1851) найбольш вядомы сваім творам «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Калі ў 1990 годзе гэты твор быў выдадзены на беларускай мове, 40-тысячны тыраж разышоўся цягам двух месяцаў.
Ён аўтар вершаў на беларускай мове, паэм, балад, аповесцей, «Нарыса паўночнай Беларусі».
Падарожнічаў па наваколлях возера Нешчарда, па Беларусі, у тым ліку па Мсціслаўшчыне. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы.
Пахаваны ў Чудніве на Валыні.
У 2019 годзе ў Чудніве была ідэнтыфікаваная магільная пліта Яна Баршчэўскага, якая знаходзілася каля прыватнага дома. На надмагіллі надпіс па-польску: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года».
Ініцыятыва «Беларуская літаратура» агучыла «Шляхціца Завальню».