Ужо сёньня. Дзень памяці Кляўдыюша Дуж-Душэўскага — аўтара бел-чырвона-белага сьцяга → https://smart…

Ужо сёньня. Дзень памяці Кляўдыюша Дуж-Душэўскага — аўтара бел-чырвона-белага сьцягаhttps://smarturl.click/lAzbm

25 лютага
1571 — Перабродзьдзе (цяпер вёска ў Мёрскім раёне) атрымала магдэбурскае права.
1634 — капітуляцыя маскоўскага войска пад Смаленскам.
1910 — у Вільні прайшла першая Беларуская вечарынка.
1918 — створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.
1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі.
1956 — Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Сталіна.
1990 — у Менску мітынг БНФ дамогся жывога этэру на БТ.
2010 — прэзэнтавалі грамадзянскую кампанію «Гавары праўду».
2018 — у Берасьці пачаліся штонядзельныя сустрэчы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу.
2021 — У Берасьці суд прызнаў вінаватым забітага сілавікамі Генадзя Шутава.

Нарадзіліся: Хасэ дэ Сан Марцін, Леся Ўкраінка, Рыгор Міранскі, Гасан Канапацкі, Павал Каруза, Сяргей Дарожны, Джордж Гарысан, Яўген Шатохін, Алесь Пісьмянкоў.

У памяці: Кляўдыюш Дуж-Душэўскі, Уладзіслава Луцэвіч, Іван Ермачэнка, Эдуард Дубянецкі.