Праекты для PartArt4OW: Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy→ PartArt4OW запуска…

Праекты для PartArt4OW: Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy

→ PartArt4OW запускае трэці і апошні open call для міждысцыплінарных і міжсектаральных праектаў, якія аб’ядноўваюць мастацтва, навуку і ўдзел супольнасцяў. Тэма гэтага раўнда — Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy (Супольнасці для ўстойлівай і справядлівай “блакітнай” эканомікі).
Гаворка пра праекты, што ўключаюць прыбярэжныя або ўнутраныя супольнасці ў пераасэнсаванне ўзаемадзеяння з акіянамі, рэкамі і воднымі эканомікамі.

◉ Для каго: індывідуальна і кансорцыумы (#мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #НДА, культурныя інстытуцыі, бізнес, муніцыпалітэты і інш.), зарэгістраваныя ў краінах ЕС або асацыяваных з Horizon Europe.
Абавязковае партнёрства мінімум з адным прадстаўніком “блакітнай” эканомікі (марская гаспадарка, рыбалоўства, водныя сэрвісы і г.д.).

Прапануецца:
• Да 50.000 EUR на 6-месячны праект (lump sum, 50% + 50%)
• Ментарства і навучанне (анлайн-bootcamp у ліпені 2026)
• Доступ да міжнароднай сеткі PartArt4OW
• Абавязковы ўдзел у Demo Days у Барселоне (снежань 2026).

Ддл: 10 сакавіка, 17:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!