Паведамляйце пра палітычны пераслед сваіх родных — публічнасць можа выратаваць іх з-за кратаў
«Вясна» зноў звяртаецца да родных і блізкіх людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах — калі ласка, паведамляйце пра іх пераслед праваабаронцам і журналістам.
У снежні на волю па памілаванні выйшлі 123 чалавекі — толькі двое з іх былі невядомыя «Вясне», усе астатнія былі прызнаны палітвязнямі.
Месяц таму стала вядома, што палітзняволеная ілюстратарка Наталля Левая, якая знаходзілася за кратамі амаль 2 гады, чакае нараджэння дзіцяці — сёння жанчына апынулася на волі.
Не маўчыце, калі вашыя родныя знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах!
Калі вашыя сваякі ці знаёмыя знаходзяцца за кратамі — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @ViasnaSOS, @Viasnainfo.
Па вашым жаданні, інфармацыя пра іх пераслед не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.