Вясновая школа па міжнародным гуманітарным праве ад «Прававая ініцыятыва» | #Вільнюс, #Літва
→ «Прававая ініцыятыва» запрашае студэнтаў/-к, актывістаў/-к, праваабаронцаў/-ак і ўсіх, хто цікавіцца міжнародным гуманітарным правам. ◉ Калі: 12-15 сакавіка.
Праграма: • Базавыя прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права і класіфікацыя ўзброеных канфліктаў • Абарона ахвяр вайны ва ўмовах узброеных канфліктаў • Механізмы рэалізацыі і захавання міжнароднага гуманітарнага права.
Прапануецца: • Пражыванне (для ўдзельнікаў/-ц з іншых гарадоў) • Харчаванне. *Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку і не пакрываюць выдаткі на дарогу да Вільнюса.