Сёння ў Сейме Літвы адбылася важная сустрэча па ініцыятыве дэпутата Русланаса Барановаса і Міжнаро…

Сёння ў Сейме Літвы адбылася важная сустрэча па ініцыятыве дэпутата Русланаса Барановаса і Міжнароднага парламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь».

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Dapamoga, а таксама іншыя пра-дэмакратычныя актывісты і арганізацыі беларускай супольнасці.

Падчас размовы былі закранутыя надзвычай актуальныя для беларусаў у Літве пытанні:

міграцыйная палітыка і актуальныя працэдуры
замена беларускіх вадзіцельскіх пасведчанняў
легалізацыя дзяцей, народжаных у беларускіх сем’ях у Літве

Для нас важна, што гэтыя тэмы гучаць на парламенцкім узроўні. Мы працягваем працаваць, каб жыццё беларусаў у Літве было больш стабільным, бяспечным і прадказальным.

Дзякуем усім, хто ўключаецца ў гэты дыялог!
Жыве Беларусь!
Ačiū Lietuva!