Cемінар для прадзюсараў/-к Cifas Producers’ Academy 2026 | #Брусель, #Бельгія
→ 4 дні навучання і абмену досведам для прадзюсараў/-к у сферы выканальніцкага мастацтва, якія працуюць з публічнай прасторай, удзелам супольнасцяў і кантэкстнымі праектамі.
◉ Для каго:#прадзюсары/-кі, культурныя прадпрымальнікі/-цы (performing arts; без оперы і праектаў “толькі музыка”); мін. 5 гадоў досведу ў прадзюсаванні. Асаблівая ўвага тым, хто працуе ў/з публічнай прасторай і партыцыпатыўнымі праектамі. ◉ Калі: 19-22 траўня.
Праграма: – Як будаваць парнёрствы і падтрымліваць каманду – Як працаваць з “клопатам” (ethics of care) і адказнасцю – Як думаць пра ўдзел, бяспеку, межы, уключэнне і справядлівыя ўмовы.
Прапануецца: – Ланч + 2 перформансы падчас Kunstenfestivaldesarts – Магчымасць падацца на travel bursaries (абмежаваная колькасць).