Фестываль для маладых творцаў і калектываў (да 30 гадоў) Mittelyoung 2026 | #Італія→ Mittelfest адк…

→ Mittelfest адкрыў прыём заявак на Mittelyoung 2026 — міжнародную праграму для маладых артыстаў/-к, якія працуюць у сферы #тэатр, #музыка, #танец і цырка.
Удзельнікі/-цы павінны быць грамадзян(к)амі або рэзідэнт(к)амі адной з 27 краін: Албанія, Аўстрыя, Бельгія, #Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Эстонія, #Германія, Грэцыя, #Італія, Косава, Латвія, #Літва, Паўночная Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, #Польшча, #Чэхія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Швейцарыя, Украіна, Венгрыя.
Тэма 2026 Fear / Страх. Праекты павінны працаваць з тэмай страху — як чакання, досведу, рухавіка дзеяння або трансфармацыі.
Патрабаванні:
– Праект павінен быць прэм’ерай для рэгіёна Friuli Venezia Giulia
– Фармат — мабільны, з магчымасцю хуткага мантажу і дэмантажу
– Дапускаюцца як гатовыя працы, так і праекты ў распрацоўцы
– Тэхнічная каманда можа быць старэйшая за 30 гадоў.
Прапануецца:
– 9 праектаў будуць адабраныя для ўдзелу ў Mittelyoung 14-17 траўня 2026. З іх 3 праекты трапяць у асноўную праграму Mittelfest Fear 16-26 ліпеня 2026.
– Да 4000 EUR на праект (ганарар / капрадукцыя)
– Пакрываюцца праезд і пражыванне
– Умовы ўзгадняюцца з арганізатарамі індывідуальна.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!