Рэзідэнцыі Art Feeds Collective Residencies 2026 → Еўрапейская праграма Feed Your Future абвясціла а…
→ Еўрапейская праграма Feed Your Future абвясціла адкрыты конкурс на калектыўныя мастацкія рэзідэнцыі, прысвечаныя тэме ўстойлівых харчовых сістэм, клімату і супольнасных практык.
◉ Для каго: #творцы 18-35 гадоў на пачатку або ў сярэдзіне кар’еры з краін ЕС і краін Creative Europe, якія працуюць з #перформанс, #візуальнае_мастацтва, socially engaged practices, #дызайн, мультымедыя.
◉ Дзе і калі: Пафас, Кіпр — 14-28 лютага 2026 + Мілан (Італія), Альмерэ (Нідэрланды), Брашоў (Румынія), Салонікі (Грэцыя) — 14-28 траўня 2026.
Фармат:
– Калектыўныя рэзідэнцыі (групы па 3 чалавекі). Кожны ўдзельнік/-ца ўдзельнічае толькі ў адной рэзідэнцыі
– Тэма Edible commons: Performing the future of food
– Мастацкія і перфарматыўныя праекты на скрыжаванні мастацтва, ежы, экалогіі і сацыяльнай справядлівасці
– Праца з мясцовымі супольнасцямі, фермер(к)амі, актывіст(к)амі, інстытуцыямі.
Прапануецца:
– Ганарар 500 EUR
– Бюджэт на вытворчасць 800 EUR
– Праезд (туды-назад)
– Пражыванне і сутачныя на ўвесь час рэзідэнцыі
– Куратарская падтрымка і нетворкінг
– Удзел у фінальнай падзеі Feed Your Future ў Мілане (для адабраных прац).
Даведацца больш у PDF.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!