Створым цуд разам! Каляды і Новы год — добрая нагода падзяліцца цеплынёй з тымі, хто сёння жыве ў ас…

Створым цуд разам! 

Каляды і Новы год — добрая нагода падзяліцца цеплынёй з тымі, хто сёння жыве ў асабліва цяжкіх абставінах. У гэтыя дні мы можам падтрымаць дзяцей палітвязняў, беларускіх уцекачоў і нашых добраахвотнікаў. Бо менавіта Новы год — гэта час цудаў, і толькі ад нас з вамі залежыць, колькі гэтага святла дакранецца да тых, каму яно асабліва патрэбнае.

Да калядных святаў Офіс Святланы Ціханоўскай сабраў спіс калядных збораў, да якіх можна далучыцца ўжо цяпер:

Збор на калядныя падарункі дзеткам беларускіх ветэранаў
Дэталі.
Падтрымаць. 

«Калядная пошта»: падарункі дзецям палітвязняў і былых палітвязняў
Дэталі.  
Падтрымаць. 

Збор для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў
Дэталі.  
Падтрымаць. 

«Падорым Калядны цуд» дзецям палітвязняў 
Дэталі.
Падтрымаць.

«Падаруй удзячнасць»: падарункі беларускім добраахвотнікам
Дэталі. 
Падтрымаць.

Падарункі для дзетак, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі
Дэталі.
Падтрымаць.

Падарункі дзеткам палітычных уцекачоў
Дэталі.
Падтрымаць. 

Часам нават самы маленькі крок становіцца іскрай, якая запускае ланцужок вялікага дабра і вядзе да значных зменаў.

Далучайцеся да цудаў, якія мы можам стварыць разам!