Прэмія для стварэння інсталяцыі Art Prize 2026 ад G. & A. Mamidakis Foundation | #Грэцыя→ Прэмі…

Прэмія для стварэння інсталяцыі Art Prize 2026 ад G. & A. Mamidakis Foundation | #Грэцыя

→ Прэмія для стварэння буйнамаштабнай site-specific інсталяцыі на адкрытым паветры ў Агіёс Ніколаас, Крыт. Праца пераможцы стане часткай калекцыі фонда і будзе прадстаўлена публіцы ў чэрвені 2026.

Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #скульптары/-кі, #саўнд_мастакі/-чкі і іншыя творцы. Дазваляюцца заяўкі ад дуэтаў.

Прапануецца:
– 15.000 EUR (выплата 30% пры падпісанні пагаднення, 70% пасля здачы працы)
– Поўнае пакрыццё выдаткаў на вытворчасць, транспартаванне і мантаж інсталяцыі
– Аплочаны пералёт на Крыт, пражыванне і харчаванне падчас даследчай паездкі (да 10 дзён на Minos Palace)
– Ментарства і суправаджэнне ад Artistic Director і каманды фонда
– Прэзентацыя працы, каталёг, медыяпрамоцыя і супольнасць былых лаўрэатаў.

Ддл: 29 снежня, 23:59 (Грэцыя).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!