Праграма стыпендый EaP Civil Society Fellowship 2026→ Стыпендыі для грамадзянскіх актывістаў і акты…

Праграма стыпендый EaP Civil Society Fellowship 2026

→ Стыпендыі для грамадзянскіх актывістаў і актывістак з краін Усходняга партнёрства: Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана.

Падтрымліваюцца ініцыятывы, што дапамагаюць:
– Умацоўваць устойлівую эканоміку
– Развіваць падсправаздачнасць і прававую дзяржаву
– Працаваць з кліматам і экалогіяй;
– Будаваць лічбавую ўключанасць
– Прасоўваць сацыяльную справядлівасць і ўдзел у прыняцці рашэнняў.

Спецыяльная тэма гэтага конкурсу: устойлівасць грамадзянскай супольнасці.

Дадатковыя балы атрымаюць праекты, што працуюць з:
– Арганізацыйнай устойлівасцю: кіраванне, фінансавая стабільнасць, кібербяспека, дабрабыт каманд
– Прававой і палітычнай устойлівасцю: абарона грамадзянскай прасторы, адвакатаванне, прасоўванне прававой дзяржавы
– Сацыяльнай устойлівасцю: супрацоўніцтва паміж НДА, салідарнасць, інклюзія, барацьба з палярызацыяй і дэзінфармацыяй.

Для каго: #актывісты/-кі, лідары/-кі супольнасцяў, #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі і ўсе, хто развівае грамадзянскія ініцыятывы.
З ідэяй праекта ў сферы community engagement або civic tech.

Тыпы стыпендый:
1⃣ Civic Digital Fellowship (калі праект пра лічбавыя рашэнні):
– Open data, e-services, празрыстасць бюджэтаў
– Распрацоўка або пашырэнне civic tech
– Маніторынг і анлайн-удзел грамадзян
– Павышэнне лічбавай устойлівасці.

2⃣ Community Engagement Fellowship (калі праект пра супольнасці):
– Збор доказаў і маніторынг паслуг
– Праца з палітыкамі і стварэнне рэкамендацый
– Трэнінгі, ментарства, study visits
– Паляпшэнне падсправаздачнасці НДА
– Стварэнне кааліцый і сеткаванне.

Прапануецца:
– Фінансаванне: у сярэднім 5000 EUR на рэалізацыю праекта
– Ментарства і навучанне
– Удзел у міжнародных падзеях, навучальных сесіях і сустрэчах
– Далучэнне да вялікай супольнасці выпускнікоў EaP Civil Society Fellow.

Ддл для Concept Note (Stage 1): 30 снежня 2025.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!