Магчымасці ад Jeffrey Rubinoff Sculpture Park 2026 | #Канада→ Праграмы для даследчыкаў/-ц, мастакоў…

Магчымасці ад Jeffrey Rubinoff Sculpture Park 2026 | #Канада

→ Праграмы для даследчыкаў/-ц, мастакоў/-чак, куратараў/-к і творцаў, якія хочуць працаваць з ідэямі Джэфры Рубінафа пра мастацтва як крыніцу ведаў. А таксама для тых, хто распрацоўвае адукацыйныя праграмы.

1⃣ Rubinoff Post-Doctoral Award 2026 — стыпендыя для даследчыкаў/-ц па тэме Art as a Source of Knowledge

Для каго: #даследчыкі/-цы ў галіне мастацтва, гуманітарных або дакладных навук (3 гады пасля абароны або якія сканчаюць дактарантуру).

Тэмы:
– Сувязь мастацтва з пазнаннем, мысленнем, успрыманнем
– Мастацтва + этыка, палітыка, гісторыя, антрапалогія
– Мастацтва + штучны інтэлект, тэхналогіі
– Сувязь мастацтва з “sacred / numinous”
– Інтэграцыя мастацкага мыслення ў навуковы дыскурс.

Прапануецца:
– 7000 CAD на даследаванне і падрыхтоўку публікацый
– Пакрыццё падарожжа на Company of Ideas Forum (15-17 чэрвеня 2026)
– Падтрымка ў працы з архівамі і матэрыяламі парку.

Ддл: 6 лютага 2026, 23:59 (PT).

2⃣ Exploratory Research Residency 2026 — кароткатэрміновая творча-даследчая рэзідэнцыя на востраве Хорнбі

Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #харэографы/-кі , #музыкі, #пісьменнікі/-цы; #куратары/-кі, #гісторыкі.

Прапануецца:
– Пражыванне (6 начэй) + трансфер на востраве + стыпендыя 1500 USD на харчаванне
– Доступ да архіваў і скульптурнай калекцыі
– Прастора для даследавання і эксперыментаў у любой творчай форме.

Ддл: 30 студзеня 2026.

3⃣ Educators Support Awards 2025-2026 — падтрымка для адукацыйных ініцыятываў

Для каго: настаўнікі/-цы, выкладчыкі/-цы, ментаркі і ментары, якія рэгулярна працуюць з групамі.

Прапануецца:
– Фінансавая падтрымка для візіту ў парк (праезд + часткова пражыванне)
– Падтрымка ў распрацоўцы адукацыйных фарматаў
– Магчымасць правесці варкшоп або даследчую сесію.

Прыём заявак круглы год.

Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!