Магчымасці ад Jeffrey Rubinoff Sculpture Park 2026 | #Канада→ Праграмы для даследчыкаў/-ц, мастакоў…
→ Праграмы для даследчыкаў/-ц, мастакоў/-чак, куратараў/-к і творцаў, якія хочуць працаваць з ідэямі Джэфры Рубінафа пра мастацтва як крыніцу ведаў. А таксама для тых, хто распрацоўвае адукацыйныя праграмы.
Для каго: #даследчыкі/-цы ў галіне мастацтва, гуманітарных або дакладных навук (3 гады пасля абароны або якія сканчаюць дактарантуру).
Тэмы:
– Сувязь мастацтва з пазнаннем, мысленнем, успрыманнем
– Мастацтва + этыка, палітыка, гісторыя, антрапалогія
– Мастацтва + штучны інтэлект, тэхналогіі
– Сувязь мастацтва з “sacred / numinous”
– Інтэграцыя мастацкага мыслення ў навуковы дыскурс.
Прапануецца:
– 7000 CAD на даследаванне і падрыхтоўку публікацый
– Пакрыццё падарожжа на Company of Ideas Forum (15-17 чэрвеня 2026)
– Падтрымка ў працы з архівамі і матэрыяламі парку.
Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #харэографы/-кі , #музыкі, #пісьменнікі/-цы; #куратары/-кі, #гісторыкі.
Прапануецца:
– Пражыванне (6 начэй) + трансфер на востраве + стыпендыя 1500 USD на харчаванне
– Доступ да архіваў і скульптурнай калекцыі
– Прастора для даследавання і эксперыментаў у любой творчай форме.
Для каго: настаўнікі/-цы, выкладчыкі/-цы, ментаркі і ментары, якія рэгулярна працуюць з групамі.
Прапануецца:
– Фінансавая падтрымка для візіту ў парк (праезд + часткова пражыванне)
– Падтрымка ў распрацоўцы адукацыйных фарматаў
– Магчымасць правесці варкшоп або даследчую сесію.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!