Праграма ART-Bridge ад MSN | #Варшава, #Польшча→ Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве (MSN) запускае …

Праграма ART-Bridge ад MSN | #Варшава, #Польшча

→ Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве (MSN) запускае праграму ART-Bridge, якая аб’ядноўвае культуру і новыя супольнасці горада. Праграма адкрыта для людзей з Беларусі і Украіны, якія маюць досвед міграцыі і цікавяцца культурай, мастацтвам і гуманітарнымі дысцыплінамі.
Гэта магчымасць стаць часткай каманды музея, развіваць уласныя ідэі, атрымліваць практычны досвед і ўдзельнічаць у стварэнні адкрытай культурнай супольнасці.

Для каго: людзі з міграцыйным досведам з Беларусі і Украіны, якія жывуць у Варшаве і хочуць рэалізоўваць культурныя і адукацыйныя ідэі, развівацца творча і прафесійна.
Першае спатканне групы: снежань 2025.

Прапануецца:
– Удзел у серыі сустрэч і варкшопаў у Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве
– Падтрымка ад супрацоўнікаў/-ц і экспертаў/-к музея
– Бяспечная прастора для абмену досведам і ідэямі
– Развіццё моўных (польская, англійская), сацыяльных і лічбавых навыкаў
– Магчымасць рэалізаваць уласны праект з падтрымкай музея
– Паездка ў Германію ў 2026 (5 дзён, усе выдаткі пакрываюцца).

Ддл: 30 лістапада.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!