Выведка Ўкраіны выявіла ў Беларусі факты вывучэньня расейскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакідань…

https://www.svaboda.org/a/33593645.html
Колішні намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Ільля Паўленка заявіў, што ў Беларусі расейскія вайскоўцы знаходзіліся ў цывільнай форме і вывучалі магчымасьці альтэрнатыўнага чыгунцы шляху хуткага перакіданьня войскаў.
«Мы выяўлялі такія факты, як знаходжаньне расейскіх войскаў у цывільнай форме, паездкі па Беларусі з мэтай вывучэньня стану дарог, грунтоў, наколькі яны прамярзаюць, наяўнасьці сельгастэхнікі. Для чаго? Для таго, каб мець магчымасьць ствараць пляны хуткага перакіданьня войскаў. Ня толькі, як мы мяркуем, што яны могуць перакінуць там 30 тысяч па чыгунцы па лініі Віцебск — Берасьце, але і іншымі шляхамі», — сказаў Ільля Паўленка на IV беларуска-ўкраінскім Форуме Астроскіх, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Укрінформ
На фота: расейская вайсковая тэхніка і вайскоўцы ў Беларусі, 2025 год