Стыпендыя для навукоўцаў, якія сутыкнуліся з пагрозамі — IIE Scholar Rescue Fund Fellowship → Instit…

Стыпендыя для навукоўцаў, якія сутыкнуліся з пагрозамі — IIE Scholar Rescue Fund Fellowship

→ Institute of International Education (IIE) запрашае да ўдзелу ў глабальнай праграме Scholar Rescue Fund (IIE-SRF), якая падтрымлівае вучоных і даследчыкаў/-ц, якія сутыкнуліся з пагрозамі або вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Праграма прапануе стыпендыю на год у памеры 25.000 USD, якая дазваляе вучоным бяспечна працягваць навуковую працу ў партнёрскіх універсітэтах або даследчых інстытутах у любой краіне свету. Пры неабходнасці можна падаць заяўку на другі год падтрымкі.

Для каго: #даследчыкі/-цы, #прафесары/-кі, інтэлектуалы/-кі з любой краіны і навуковай дысцыпліны; тыя, хто мае PhD або эквівалент і навуковы вопыт (публікацыі, выкладанне, даследаванні); асобы, якія сутыкаюцца з пагрозамі для жыцця ці працы праз свае даследаванні, погляды ці дзейнасць; вучоныя, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну менш чым два гады таму.

Прапануецца:
– Стыпендыя 25.000 USD на год (з магчымасцю падаўжэння)
– Размяшчэнне ў партнёрскім універсітэце або даследчым цэнтры
– Фінансаванне падарожжаў, жылля і медыцынскага страхавання
– Дапамога ў афармленні дакументаў і візавая падтрымка
– Доступ да глабальнай сеткі акадэмічных партнёраў IIE-SRF (больш за 500 устаноў у 59 краінах).

Ддл: заяўкі прымаюцца круглы год, рашэнні аб прысуджэнні стыпендый прымаюцца раз у квартал.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!