
12 лістапада 1996 года загінуў журналіст і грамадкі дзеяч Анатоль Майсеня. Ягоная гібель сталася першай у шэрагу загадкавых смерцяў праціўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму. Што цікава, Майсеня пачаткова быў прыхільнікам Лукашэнкі і крытыкам БНФ, але пасля перавароту 1995-96 гг. змяніў погляды і быў моцным крытыкам улады. Загінуў у дарозе ў шпіталь пасля аўтакатастрофы.
У артыкуле 1996 года, за які пасмяротна быў узнагароджаны Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Майсеня пісаў:
Беларусь усё больш адчувае на сабе прэс міжнароднай ізаляцыі. Жорсткая паліцэйская расправа над палітычнай апазіцыяй, падаўленне свабоды друку ў краіне, сістэматычнае парушэнне прэзідэнтам Канстытуцыі і з’яўленне першай беларускай палітэміграцыі прымусілі ўвесь савет казаць пра Беларусь як пра “усходнееўрапейскую анамалію“.