Стыпендыя Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 | #ЗША → National Endowment for Democracy (NED)…

Стыпендыя Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 | #ЗША
→ National Endowment for Democracy (NED) прапануе пяцімесячную рэзідэнцыю ў Вашынгтоне (ЗША) для #актывісты/-кі, #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі і лідары/-кі грамадзянскай супольнасці. Мэта праграмы — падтрымаць людзей, якія працуюць дзеля развіцця дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова, і даць ім магчымасць распрацаваць уласны праект, атрымаць веды і стварыць міжнародныя кантакты.
Праект павінен быць прысвечаны палітычным, сацыяльным, эканамічным, прававым або культурным аспектам дэмакратычнага развіцця.
Для каго:
– Практычны трэк (Practitioner Track): праваабаронцы, грамадскія лідары/-кі, палітычныя дзеячы/-чкі, журналісты/-кі, юрысты/-кі, прафсаюзныя актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы #НДА і іншыя прафесіяналы/- кі з досведам працы ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Вышэйшая адукацыя не абавязковая, але патрэбны вопыт працы і канкрэтныя дасягненні.
– Акадэмічны трэк (Scholarly Track): даследчыкі/цы, аналітыкі, выкладчыкі/-цы і аўтары/-кі, якія маюць ступень PhD або эквівалент, публікацыі ў сваёй галіне і распрацаваны план даследавання па тэме дэмакратыі.
Калі: 1 кастрычніка – 28 лютага або 1 сакавіка – 31 ліпеня.
Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя, якая пакрывае арэнду жылля, харчаванне, транспарт і іншыя асноўныя выдаткі
– Медыцынская страхоўка
– Аплата пералёту ў ЗША і назад
– Падтрымка ў афармленні візы J-1 (для ўдзельнікаў/-ц і іх сем’яў)
– Асобнае працоўнае месца ў офісе NED, доступ да бібліятэкі, аналітычных рэсурсаў і даследчых інструментаў
– Праграма семінараў, сустрэч і дыскусій з амерыканскімі і міжнароднымі эксперт(к)амі
– Рэдактарская і даследчая падтрымка каманды NED
– Фінальны праект (артыкул, аналітычны даклад, падкаст, відэа, гайд ці іншы прадукт) і публічная прэзентацыя па выніках.
Ддл: 31 снежня 2025; рэкамендацыйныя лісты да 7 студзеня 2026.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!