Рэзідэнцыя для дуэтаў і калектываў Studio Residency Stipend 2026 ад Bibliothek Andreas Züst | #Швейц…

Рэзідэнцыя для дуэтаў і калектываў Studio Residency Stipend 2026 ад Bibliothek Andreas Züst | #Швейцарыя

→ Bibliothek Andreas Züst прапануе шасцітыднёвую летнюю рэзідэнцыю ў Alpenhof, Oberegg (Швейцарыя) для дуэтаў і калектываў (да 5 чалавек) з розных дысцыплін ад выяўленчага мастацтва і літаратуры да музыкі, дызайну, архітэктуры, кіно і новых медыя.
Вітаюцца праекты, што звязаныя з бібліятэкай або яе тэматычнымі калекцыямі.

Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #пісьменнікі/-цы, #музыкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #рэжысёры/-кі і #калектывы, якія даследуюць культуру, веды і працуюць у міждысцыплінарным полі. Прымаюцца заяўкі ад сем’яў і ўдзельнікаў/-ц з дзецьмі.
Калі: 22 ліпеня – 30 жніўня 2026.

Прапануецца:
– Пражыванне і прастора для працы ў горным комплексе Alpenhof на вышыні 1110 м
– Поўнае пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне і дарогу
– Дадатковая падтрымка на жыццёвыя выдаткі да 750 CHF (па запыце)
– Асобныя спальныя пакоі, агульная студыя
– Доступ да бібліятэкі, асноўных інструментаў, Wi-Fi і творчай супольнасці
– Удзел у хатняй камуне і магчымасць прэзентацыі вынікаў у фармаце адкрытай сустрэчы.

Ддл: 14 снежня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!