Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 15 беларусаўГалоўная прычына – магчымая сувязь з рэжымам Лукаш…

Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 15 беларусаў

Галоўная прычына – магчымая сувязь з рэжымам Лукашэнкі і ягонымі спецслужбамі. Гэта найменьшая лічба сярод замежнікаў, пазбаўленых міжнароднай абароны ў Польшчы.
За пяць гадоў статусу ўцекача, прытулку ці часовай абароны былі пазбаўленыя 38 грамадзян Украіны і 336 – Расеі.

Рашэнне аб пазбаўленні абароны прымае Упраўленнем па справах замежнікаў (UDSC) на падставе звестак Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы. Спецслужбы, у сваю чаргу, «мелі абгрунтаваныя сумневы адносна сапраўдных прычын знаходжання ў Польшчы» гэтых грамадзян.