Навучальная #праграма ў музычнай індустрыі для жанчын і гендарных gender-diverse асобаў — Keychange …
 Для каго: прафесіяналы/-кі з музычнай індустрыі з мінімум 5 гадамі досведу (ці 3 гады ў музыцы + 2 гады ў крэатыўных індустрыях). Патрэбны мінімум 1 год досведу ў DEIA-практыках (разнастайнасць, роўнасць, інклюзія, даступнасць). Удзельнікі/-цы павінны ідэнтыфікаваць сябе як жанчыны або gender-diverse асобы. Падыходзяць кандыдаты з краін Creative Europe, Вялікабрытаніі, Канады і Швейцарыі.
 Калі: красавік – верасень 2026.
 Дзе: анлайн + Talent Labs у #Талін (09-12.04.2026, Tallinn Music Week) і #Гамбург (16-19.09.2026, Reeperbahn Festival).
Прапануецца:
– 24 анлайн-варкшопы (2 гадзіны на тыдзень, з перапынкамі)
– 4 ментарскія сесіі
– Пакрыццё выдаткаў на падарожжа і пражыванне падчас Talent Labs + магчымыя дадатковыя стыпендыі на догляд дзяцей і доступнасць (па запыце).
– Індывідуальная праца над асабістым праектам
– Нетворкінг з глабальнай супольнасцю Keychange
– Развіццё навыкаў лідарства, сацыяльных пераменаў, прадпрымальніцтва і DEIA-практык (разнастайнасць, роўнасць, інклюзія і даступнасць). 
 Даведацца больш у PDF.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!