Рэзідэнцыя Creative Spark Artist-in-Residence 2026 | #Ірландыя→ Creative Spark абвясціў набор заявак…

Рэзідэнцыя Creative Spark Artist-in-Residence 2026 | #Ірландыя

→ Creative Spark абвясціў набор заявак на сваю праграму Artist-in-Residence 2026, якая прапануе маста(ч)кам прастору, рэсурсы і супольнасць для развіцця творчай практыкі. Праграма фінансуецца Arts Council of Ireland і Arts Service of Louth County Council і адкрыта для пачынаючых і вядомых аўтараў/-к з Ірландыі і з-за мяжы.

Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін (асабліва вітаюцца праекты, звязаныя з Darkroom, FabLab, Fine Art Print Studio і Textile Lab).

Прапануецца:
– 2-3-месячная #рэзідэнцыя
– Агульная студыя і доступ да прафесійных майстэрняў (прынт-студыя, фоталабараторыя, FabLab, тэкстыльная лабараторыя, печ)
– Асноўная тэхнічная падтрымка
– Магчымасць прэзентаваць працы і працаваць з мясцовай супольнасцю
– Дапамога ў пошуку даступнага жылля (без пакрыцця выдаткаў)
– Сціплы стыпендыйны #грант (пры пацвярджэнні фінансавання).

Ддл: 15 кастрычніка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!