Ужо больш за 14 гадзін мы не маем ніякай інфармацыі пра Міколу Статкевіча. Палітык адмовіўся быць дэ…

Ужо больш за 14 гадзін мы не маем ніякай інфармацыі пра Міколу Статкевіча. Палітык адмовіўся быць дэпартаваным з Беларусі пасля вызвалення і вярнуўся ў краіну.

Ужо ўчора ўвечары прапаганда спрабавала ўкідваць фэйк, што ён “уцёк у Літву”. Відавочна, гэта няпраўда.

Ці могуць Статкевіча затрымаць ізноў? Вядома, у Беларусі затрымаць можна ўсіх, акрамя таго, хто нарабіў больш за ўсіх злачынстваў.

Але гэта дадае беларускім уладам крыху галаўнога болю: фармальна пасля памілавання нельга судзіць чалавека па тых жа абвінавачаннях, за якія яго ўжо пакаралі. То-бок сілавікам тады давядзецца шукаць новыя нагоды. Але гэта толькі калі дапусціць, што ў краіне нечакана вырашаць зрабіць па законе.

На фота: Статкевіч учора на памежным пераходзе паміж Беларуссю і Літвой. Палітык сядзеў там некалькі гадзін. Калі прыглядзецца, можна заўважыць усьмешку.