Набор на курс «Разуменне дзіцяці: ад нейронаў да эмоцый»Запрашаем бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з …

Набор на курс «Разуменне дзіцяці: ад нейронаў да эмоцый»

Запрашаем бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама спецыялістаў, якія працуюць з такімі дзецьмі (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя работнікі), на аўтарскі курс доктара Уладзіміра Мартава – урача анестэзіёлага-рэаніматолага, даследчыка ў галіне нейрафізіялогіі і псіхафармакалогіі, аўтара больш за 80 навуковых артыкулаў.

Курс складаецца з 5 заняткаў, якія дапамогуць лепш зразумець, як працуе мозг, што адбываецца з целам пад уздзеяннем стрэсу, як эмоцыі звязаны з фізіялогіяй і як веданне біялогіі дапамагае прымаць важныя жыццёвыя працэсы.

Тэмы курса:
● Фізіялогія чалавека і біялогія мозга: асновы працы нервовай сістэмы.
● Фармакалогія ў падтрымцы здароўя дзяцей і дарослых: што трэба ведаць бацькам і спецыялістам.
● Уплыў стрэсу на фізіялогію і мозг: механізмы і шляхі падтрымкі.
● Псіхафізіялогія: узаемадзеянне эмоцый і цялесных працэсаў.
● Філасофія жыцця і смерці праз прызму фізіялогіі.

Фармат:
Афлайн (Вільня, група 20 чал.)
Анлайн (група 20 чал.)
Заняткі будуць праходзіць увечары па чацвяргах.

Форма рэгістрацыі:  https://forms.gle/hmgw3roSqJEJRZGYA

Першы занятак адбудзецца 18 верасня.
Месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Па завяршэнні курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.

Па ўсім пытанням можна звярнуцца да каардынатара – [email protected]