Рэзідэнцыя Alex Adriaansens Residency 2025 ад V2_ | Ратэрдам, #Нідэрланды→ V2_ Lab for the Unstable …

Рэзідэнцыя Alex Adriaansens Residency 2025 ад V2_ | Ратэрдам, #Нідэрланды

→ V2_ Lab for the Unstable Media (Ратэрдам) абвяшчае набор на рэзідэнцыю для куратараў/-к, арганізатараў/-к культурных ініцыятыў і даследчыкаў/-ц медыя- і лічбавага мастацтва. Праграма створаная ў гонар Алекса Адрыаансенса, сузаснавальніка V2_, і прапануе прастору для даследаванняў і новых фарматаў мастацкай працы з лічбавымі медыямі.

Для каго: #куратары/-кі, арганізатары/-кі фестываляў, арт-праграм і супольнасцяў, якія пачынаюць кар’еру; прадстаўнікі/-цы сумежных сфер (візуальнае мастацтва, кіно, музыка, перформанс, тэатр, культурная адукацыя і інш.). Можна падавацца дуэтам або камандай (грант дзеліцца).
Калі: 1 кастрычніка – 31 снежня 2025.

Прапануецца:
– Ганарар 7500 EUR на 3 месяцы
– Доступ да архіва V2_ для даследаванняў
– Магчымасць кансультацый з архівістам і камандай V2_
– Публічная прэзентацыя вынікаў у Ратэрдаме (прэзентацыя, экспертная сустрэча, эсэ ці іншы фармат).

Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!