Вандроўка на фестываль фатаграфіі ў Сопаце з ФШ1 | #Польшча → Беларуская фатаграфічная платформа ФШ…

Вандроўка на фестываль фатаграфіі ў Сопаце з ФШ1 | #Польшча

→ Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае фатографаў і фатографак падаць заяўку на ўдзел у супольнай паездцы на Festiwal Fotografii w ramach Sopotu — міжнародны фестываль, прысвечаны дакументальнай і мастацкай фатаграфіі, які аб’ядноўвае выставы, арт-рэзідэнцыі, куратарскія экскурсіі і сустрэчы з аўтар(к)амі.

Для каго: #фатографы і #фатографкі з Беларусі (незалежна ад месца жыхарства), 18+, з гатовымі дакументамі для ўезду ў Польшчу. Можна падавацца як прафесійным, так і пачынаючым аўтар(к)ам.
Калі:
– Выезд з Варшавы 5 верасня
– Вяртанне 6 верасня.

Мэты паездкі:
– Пазнаёміцца з польскім фатаграфічным кантэкстам
– Наладзіць кантакты з куратарамі, аўтарамі і арганізатарамі фестывалю
– Натхніцца новымі ідэямі і практыкамі
– Правесці час разам у коле беларускіх фатографаў/-к — для абмену досведам, сумесных абмеркаванняў і ўмацавання прафесійнай супольнасці.

Прапануецца:
– Пакрыццё выдаткаў на транспарт Варшава-Сопат-Варшава (у межах кошту эканом-класа цягніка)
– Пражыванне
– Часткова харчаванне.

Ддл: 15 жніўня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!