Рэзідэнцыя Vilnius Literary Residency 2025 | #Літва
→ Vilnius UNESCO City of Literature абвясціла прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю, якая адбудзецца 1–31 снежня 2025 года ў мастацкім раёне Ужупіс у Вільнюсе. Для каго:#пісьменнікі/-цы, #ілюстратары/-кі або #перакладчыкі/-цы з літоўскай мовы з горада UNESCO City of Literature ці з моцнай сувяззю з адным з такіх гарадоў.
Рэзідэнцыя знаходзіцца каля Старога горада Вільнюса, у будынку з крутой лесвіцай (непрыдатна для людзей з абмежаванай мабільнасцю).
Прапануецца: – Аплата дарожных выдаткаў (туды і назад) – Пражыванне ў студыі на месцы – Стыпендыя 500 EUR – Удзел у публічнай сустрэчы з мясцовай супольнасцю.