Мірнае неба над нашай сталіцай?Пакуль з экранаў льецца мантра пра «стабільнасць» і «мірнае жыццё», н…

Мірнае неба над нашай сталіцай?

Пакуль з экранаў льецца мантра пра «стабільнасць» і «мірнае жыццё», на Дамброўцы ў Менску сярод ночы падае неапазнаны дрон. Так выглядае «мір», калі краіна пераўтворана ў вайсковы палігон.

Міністэрства «абароны» адрапартавала: дрон збіты, пацярпелых няма. Але пытанне не ў тым, што ўпаў, а чаму надвячоркам над спальным раёнам лётае ваенны БПЛА.

Па тэлебачанні – прыгожыя сюжэты. У рэальнасці – няпэўнасць, ПВО па дваццаць хвілін шукае цэль, а ўлады ўжо рыхтуюцца «ўзмацніць кантроль». Як заўжды — не над сабой, а над намі. Вывад адзіны – турбуйцеся пра сваю бяспеку самі, а таксама захоўвайце спакой, ды вастрыё касы!

Мая Краіна Беларусь