MAK Schindler Scholarship — #стыпендыя ў #ЗША→ Музей прыкладнога мастацтва (MAK) з Вены разам з Мін…

MAK Schindler Scholarship — #стыпендыя ў #ЗША

→ Музей прыкладнога мастацтва (MAK) з Вены разам з Міністэрствам культуры Аўстрыі абвясціў набор на рэзідэнцыю ў гістарычным будынку Mackey Apartments (архітэктар Р. М. Шындлер).
Рэзідэнцыя падыходзіць тым, хто цікавіцца эксперыментамі на мяжы #мастацтва і #архітэктура, новым выкарыстаннем прасторы, урбаністычнымі даследаваннямі, #інсталяцыя, #перфоманс і г.д. Праект мусіць мець выразную сувязь з кантэкстам Лос-Анджэлеса.

Для каго: фрыланс-#мастакі/-чкі; студэнты/-кі або выпускнікі/-цы мастацкіх або архітэктурных спецыяльнасцей; магчымы ўдзел калектываў да 3 асоб.
Калі:
– Група LIX: 7 красавіка – 9 верасня 2026
– Група LX: 12 кастрычніка 2026 – 23 сакавіка 2027.

Прапануецца:
– 6-месячнае пражыванне ў Mackey Apartments
– Штомесячная стыпендыя 1500 USD
– Аплата авіяквітка да 1300 USD
– Удзел у праграме MAK Center for Art and Architecture (выставы, дыскусіі, сустрэчы)
– Абавязковая прэзентацыя праекта ў Лос-Анджэлесе.

Ддл: 9 верасня.
Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!