«Як быць гульняробам» – анлайн-#кэмп для беларусаў_к па стварэнні відэагульняў
Для каго:#творцы, #кульдзеячы і інш. Калі: 14 траўня – 18 чэрвеня (кожны аўторак і чацвер у 18.30).
Калі вы хочаце ствараць гульні, а не проста ў іх гуляць, запрашаюць далучыцца да кэмпа. Вы пазнаёміцеся са светам Game Design і Game Development. Падчас кэмпа вы натхніцеся легендарнымі праектамі і створыце сваю першую гульню на Unity.
Што чакае на кэмпе: Лекцыі ад дасведчаных адмыслоўцаў, якія ведаюць розніцу паміж C# і C++. Практычныя заняткі: тэорыя без практыкі, як гульня без геймплэя. Конкурс на лепшыя праекты, дзе можна выйграць падарунак для вашага акаўнта на Steam ад арганізатараў.