Святлана Ціханоўская – аб вызваленні Новікава: «Спадзяюся, справа стане пазітыўным прэцэдэнтам»
Напачатку 2024 года Яраслава Новікава затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй. Рэжым завёў на хлопца крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад службы ў войску і падаў запыт у міждзяржаўны вышук СНД. Яраслава, які з’ехаў з-за пагрозы мабілізацыі, змясцілі ў ізалятар. У той жа час юрысты Хельсінкскай асацыяцыі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пачалі працу над вызваленнем Новікава.
Сёння армянскі бок паведаміў, што Яраслаў атрымаў статус уцекача і яму не пагражае экстрадыцыя. У хуткім часе ён будзе вызвалены.
Святлана Ціханоўская: «Шчыра вітаю Яраслава і яго блізкіх з такой навіной, і хачу падзякаваць уладам Арменіі за гэтае рашэнне і адкрытасць у камунікацыі. Пытанне Яраслава падымалі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, і праваабаронцы, бо першасная задача – абараніць беларусаў і гарантаваць іх бяспеку.
Спадзяюся, справа стане пазітыўным прэцэдэнтам – і дапаможа надалей вырашаць пытанні бяспекі беларусаў».