«Як быць гульняробам» – анлайн-#кэмп для беларусаў_к па стварэнні відэагульняў Для каго: #творцы, #…

«Як быць гульняробам» – анлайн-#кэмп для беларусаў_к па стварэнні відэагульняў

Для каго: #творцы, #кульдзеячы і інш.
Калі: 14 траўня – 18 чэрвеня (кожны аўторак і чацвер у 18.30).

Калі вы хочаце ствараць гульні, а не проста ў іх гуляць, запрашаюць далучыцца да кэмпа. Вы пазнаёміцеся са светам Game Design і Game Development. Падчас кэмпа вы натхніцеся легендарнымі праектамі і створыце сваю першую гульню на Unity.

Што чакае на кэмпе:
Лекцыі ад дасведчаных адмыслоўцаў, якія ведаюць розніцу паміж C# і C++.
Практычныя заняткі: тэорыя без практыкі, як гульня без геймплэя.
Конкурс на лепшыя праекты, дзе можна выйграць падарунак для вашага акаўнта на Steam ад арганізатараў.

Ддл: 12 траўня.
Зарэгістравацца.

#дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #майстар_клас #відэа