Конкурс крытычных тэкстаў у #Кракаў ад Bunkier Sztuki x AICA, Restart і Wydział Kultury UM Krakowa | #Польшча
→ Галерэя Bunkier Sztuki запрашае падацца на конкурс на лепшы крытычны тэкст пра сучаснае мастацтва. Для каго: ўсіх, хто піша пра сучаснае мастацтва, але перавага аўтар(к)ам, якія публікуюць крытычныя тэксты не больш за 3 гады або маюць не больш за 5 публікацый.
Прапануецца: – Публікацыя у часопісе Restart і ўдзел у рэзідэнцыі ў Кракаве (30 верасня – 4 кастрычніка) – Пяцідзённыя інтэнсіўныя варкшопы з ментар(к)амі: Dorota Jarecka, Aleksander Hudzik, Stach Szabłowski – Сустрэчы з куратар(к)амі і інстытуцыямі, кансультацыі і праца над уласным тэкстам.