→ Taipei City Government запрашае рэзідэнцыю “Hit the Wall”, прысвечаную графіці, муралам як формам мастацкага выказвання ў гарадской прасторы. Праект прадугледжвае супрацоўніцтва з маладымі тайваньскімі аўтар(к)амі і ўдзел у культурных турах, майстэрнях, публічных лекцыях, сумесным стварэнні муралаў і фінальнай прэзентацыі.
Для каго:#мастакі/-чкі ва ўзросце 20-45 гадоў з мінімум 5 гадамі прафесійнага досведу. Калі: 1 верасня-1 снежня 2025 (30-90 дзён).
Прапануецца: – Квіткі ў абодва бакі (эканом-клас) – Пражыванне і транспарт – Стыпендыя на жыццё і матэрыялы – Куратарская падтрымка і арганізацыя мясцовых сустрэч.