Валанцёрская гуманітарная арганізацыя Dapamoga функцыянуе без грантаў, арганізуе імпрэзы і публікуе …

Валанцёрская гуманітарная арганізацыя Dapamoga функцыянуе без грантаў, арганізуе імпрэзы і публікуе анонсы на самыя розныя тэмы, звязаныя з беларускай дыяспарай у Літве і беларусамі ў свеце.

Кожны беларус вырашае для сябе сам, як да якой імпрэзы ставіцца, браць удзел у ёй ці не браць, са сцягам ці без сцяга.

Парад роўнасці за правы ЛГБТ — адна з такіх імпрэз: у гэтай супольнасці ёсць беларусы.

Dapamoga не была ні арганізатарам калоны на Baltic Pride 2025, ні арганізатарам хэйту ні ўдзельнікаў парада, ні іншых беларусаў.

Для Dapamoga важныя роўнасць і прастора для ўсіх без выключэння і без дыскрымінацыі. Мы падтрымліваем права на абарону ўсіх, хто ў ёй мае патрэбу, і магчымасць выяўляць гэтае права на абарону ў любым фармаце, які не парушае заканадаўства Літвы.

Заявы, якія парушаюць межы і правы іншых людзей і (ці) ўтрымліваюць пагрозы і агрэсію, лічым непрымальнымі.