Арт-праект у Канадзе: конкурс для творцаў і калектываў | #Канада → Прыём заявак на стварэнне арт-інсталяцый для Scotia Place у Калгары — новай культурнай пляцоўкі і спартовага цэнтра, які адкрыецца ў 2027. Вітаюцца праекты, якія адлюстроўваюць разнастайнасць супольнасцяў Калгары, ствараюць даступную прастору і спрыяюць дыялогу. Outdoor Public Art: – Northwest Plaza – бюджэт на рэалізацыю 375 000 CAD (~255 000 EUR) – Southwest Plaza – бюджэт на рэалізацыю 1 125 000 CAD (~765 000 EUR).
*⃣ Зараз праходзіць Phase 1 — папярэдні адбор без канцэпцыі.
Абраныя маста(ч)кі атрымаюць ганарары на распрацоўку прапановы — 2750 CAD (~1870 EUR) для Northwest і 3500 CAD (~2380 EUR) для Southwest. І поўную падтрымку на наступным этапе (тэхнічную, інжынерную, вытворчую).