Першы раз Вітольда затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя. 19 верасня 2020-га году Ашурак быў затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі — і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да 5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
21 траўня 2021-га году Вітольд памёр у шклоўскай калоніі № 17. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёння — 9 чэрвеня 2025 года.